Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэсія ПА АБСЭ ў Эдынбурзе


ЭДЫНБУРГ. У сталіцы Шатляндыі сёньня пачынаецца 13-ая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Чакаецца, што ў форуме возьме ўдзел звыш 300 парлямэнтароў з 55 краін-чальцоў АБСЭ. У парадку дня сэсіі – разгляд праектаў рэзалюцыяў у пытаньнях барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, распаўсюджаньнем наркотыкаў, а таксама расізмам, ксэнафобіяй і арганізаванай злачыннасьцю. З вынікаў работы сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ мае прыняць заключную рэзалюцыю ў пытаньнях барацьбы з выклікамі ХХ стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG