Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутычкі ў Аўганістане паміж прадстаўнікамі цэнтральнай і мясцовай уладаў


КАБУЛ. У правінцыі Герат абвастрыўся канфлікт паміж прадстаўнікамі цэнтральнага ўраду й мясцовымі ўладамі. Прыхільнікі губэрнатара Герату зьбілі супрацоўнікаў новага кіраўніка правінцыйный выведкавай службы. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прызначыў новага шэфа выведкі Герату 2 месяцы таму, былы кіраўнік выведкавай службы быў паплечнікам губэрнатара. У аўганскай сталіцы ў выніку выбуху бомбы параненыя 6 чалавек. Паліцыя й міратворцы НАТА на месцы здарэньня знайшлі патаемную майстэрню для вырабу выбуховых прыстасаваньняў. Канфіскаваны 20 кіляў выбухоўкі, арыштаваныя 3 чалавекі.
XS
SM
MD
LG