Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку адбылося закладаньне манумэнту Свабоды


НЬЮ-ЁРК. На месцы тэракту 11 верасьня 2001 году пачынаецца будаваньне мэмарыялу ахвярам трагедыі. 20-тонная гранітная пліта стане падмуркам Вежы Свабоды, якая будзе пабудаваная на месцы разбураных вежаў-блізьнятаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру. Вежу, даўжыня якой складзе паўкілямэтра, плянуецца збудаваць да 2010 году. Пачатак будоўлі прымеркаваны да нацыянальнага сьвята Амэрыкі – Дня незалежнасьці. Выступаючы сёньня на цырымоніі закладаньня краевугольнага каменя помніка, мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг сказаў: "Не магу ўявіць сабе лепшага дня для закладзінаў на гэтай дарагой для нас усіх зямлі манумэнту свабодзе – галоўнаму прынцыпу нашай краіны, на які замахнуліся тэрарысты 11 верасьня 2001 году".
XS
SM
MD
LG