Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя правяла выпрабаваньне балістычнай ракеты


ДЭЛІ. Індыя сёньня правяла пасьпяховае выпрабаваньне балістычнай ракеты клясы “зямля-зямля”, здольнай несьці ядзерны зарад. Радыюс дзеяньня ракеты – 700 кілямэтраў. Днямі прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што Пакістан таксама рыхтуе выпрабаваньні балістычных ракетаў. Нядаўна Індыя й Пакістан дамовіліся пра мараторыю на ядзерныя выпрабаваньні. Абедзьве краіны з 1998 году зьяўляюцца ядзернымі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG