Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне пачалася перадвыбарчая кампанія


КІЕЎ. Ва Ўкраіне афіцыйна пачалася перадвыбарчая кампанія. Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў кастрычніку. Каля 30 тысяч чалавек правялі сёньня ў Кіеве марш ў падтрымку лідэра блёку “Наша Ўкраіна”, галоўнага апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі. Сёньня Юшчанка афіцыйна абвясьціў, што будзе балятавацца на прэзыдэнта. Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, ён абвінаваціў дзейнага прэзыдэнта Леаніда Кучму ў карупцыі й некапмэтэнтнасьці. Пра свой удзел у выбарах заявіў таксама й прэм''ер-міністар Украіны Віктар Януковіч. Ён сказаў, што ягонай мэтаю зьяўляецца барацьба з галечай, рост заробкаў і пэнсіяў, а таксама рэфармаваньне войска. Намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах выказалі таксама лідэры камуністаў і сацыялістаў Пятро Сіманенка й Аляксандар Мароз.
XS
SM
MD
LG