Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Ірану й Сырыі -- за вывад замежных войскаў з Іраку


ТЭГЕРАН. Прэзыдэнты Ірану й Сырыі Махамад Хатамі й Башар Асад заклікалі да як мага хутчэйшага вываду з Іраку замежных войскаў. Паводле двух лідэраў, вырашэньне ірацкага крызісу палягае таксама ў фармаваньні ўраду, у якім былі б прадстаўленыя ўсе сілы ірацкага грамадзтва. Хатамі выказаў меркаваньне, што Іран і Сырыя лепш, чым Злучаныя Штаты, маглі б паспрыяць стабілізацыі Іраку і ўсталяваньню там дэмакратычнай сыстэмы. Заявы кіраўнікоў Ірану й Сырыі былі зробленыя падчас візыту сырыйскага прэзыдэнта ў Тэгеран.
XS
SM
MD
LG