Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы тэракт у Іраку


БАГДАД Сёньня ў ірацкім горадзе Баакуба тры чалавекі загінулі і адзін быў паранены ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля, які быў прыпаркаваны каля казармы ірацкага войска. Улады Іраку паведамілі пра арышт 6 сябраў экстрэмісцкай групоўкі, зьвязанай з “Аль Каедай”, і яшчэ трох тэрарыстаў. Затрыманьні былі зробленыя ўчора каля Кіркуку. Учора на двух ісламісцкіх сайтах у Інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра забойства амэрыканскага марскога пехацінца лібанскага паходжаньня, скрадзенага у чэрвені. Аднак сёньня тэрарыстычная групоўка “Джэйш Аснар Ас-Сунна”, якая захапіла амэрыканскага салдата, абвергла гэтае паведамленьне.
XS
SM
MD
LG