Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: суд над прафэсарам унівэрсытэту


ТЭГЕРАН. У Іране пачаўся паўторны суд над прафэсарам Тэгеранскага ўнівэрсытэту Хашэмам Агаджары, якога вінавацяць у зьнявазе ісламу, проціўладнай прапагандзе й пашырэньні лжывай інфармацыі. На першым працэсе два гады назад Агаджары быў асуджаны на сьмяротнае пакараньне. Пасьля бурных пратэстаў студэнтаў прэзыдэнт Ірану Алі Хамэнэі загадаў правесьці паўторны разгляд справы прафэсара. Гэтым разам суд праходзіць у адкрытым рэжыме.
XS
SM
MD
LG