Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні адзначылі ўгодкі паўстаньня 1794 году гістарычнай інсцэнізацыяй


ВІЛЬНЯ. 3 ліпеня ў Вільню на адзін дзень вярнуўся 1794 год – у памяць вайсковага паўстаньня, якое адбылося там 210 гадоў таму. У Старым месьце ў Вільні былі паказаныя сцэны абарончага змаганьня, у якіх узялі ўдзел вайсковыя гістарычныя клюбы зь Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы й Расеі. Інсцэнізаваныя гістарычныя падзеі пачаліся ранішняй імшой у касьцёле сьвятых апостолаў Пятра й Паўла. Пазьней адбыліся “бітвы” на некалькіх вуліцах Старога места й на Зарэччы. На Ратушавым пляцы быў абвешчаны “паўстанцкі чын”. Увечары паўстанцы абвясьцілі перамогу і ўрачыста прайшлі па горадзе.
XS
SM
MD
LG