Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў кааліцыі “5+” амаль тры гадзіны пратрымалі ў Быхаўскім пастарунку


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У горадзе Быхаве Магілёўскай вобласьці ўвечары 2 ліпеня міліцыянты затрымалі старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава і сакратара Магілёўскага абкаму ПКБ Анатоля Заўялава.

Прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у народную кааліцыю “5+”, прыехалі з Магілёва ў раённы цэнтар для сустрэчы з быхаўскім актывам. Аднак перад гэтым магілёўцы раздавалі кааліцыйныя ўлёткі мінакам на вуліцы, і ў гэты момант міліцыянты затрымалі двух актывістаў.

На Анатоля Заўялава, які меў амаль паўтары тысячы асобнікаў кааліцыйных улётак, складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, якія, паводле міліцыянтаў, не ўтрымлівалі поўных выходных дадзеных.

Уладзімір Шанцаў і ягоныя калегі моцна шкадуюць з той нагоды, што міліцыянты канфіскавалі ўлёткі. Да таго ж, у сувязі з 3-гадзінным затрыманьнем былі сарваныя сустрэчы з актывам у Быхаве і Слаўгарадзе.
XS
SM
MD
LG