Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Быхаве міліцыя затрымала актывістаў кааліцыі “5+”


2 ліпеня ў горадзе Быхаве Магілёўскай вобласьці (прыкладна ў 18.30) міліцыянты затрымалі старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава і прадстаўніка рэгіянальнай арганізацыі ПКБ Анатоля Заўялава.

Прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у народную кааліцыю “5+”, прыехалі з Магілёва ў раённы цэнтар для сустрэчы з быхаўскім актывам. Аднак перад гэтым магілёўцы раздавалі кааліцыйныя ўлёткі мінакам на вуліцы, і ў гэты момант падыйшлі міліцыянты і затрымалі Уладзіміра Шанцава і Анатоля Заўялава. Зараз яны знаходзяцца ў пастарунку.

Паводле словаў Уладзіміра Шанцава, міліцыянты паведамілі затрыманым, што ў міліцыю паступіў сыгналь з Быхаўскага райвыканкаму.
XS
SM
MD
LG