Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыхільнікі Хусэйна крытыкуюць судовы працэс


АМАН. Адвакаты Садама Хусэйна сёньня скрытыкавалі ўчорашнія судовыя слуханьні і назвалі суд несправядлівым у дачыненьні да іхнага падабароннага. Група з 20 адвакатаў, запрошаная сям’ёю Садама Хусэйна, працуе ў Ярданіі. Ірацкая асацыяцыя адвакатаў не дала ім дазволу на ўдзел у працэсе. Выступаючы на судзе ўчора, Садам назваў працэс ”тэатрам”. Супраць яго выстаўленыя 7 абвінавачаньняў, улучна з генацыдам курдаў і шыітаў і ўварваньнем у Кувэйт у 1990 годзе. Сёньня сотні прыхільнікаў Садама правялі дэманстрацыю ў горадзе Самара, асуджаючы судовы працэс.
XS
SM
MD
LG