Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія павялічыць свой кантынгент у Аўганістане


МАДРЫД. Урад Гішпаніі сёньня ўхваліў плян дасылкі дадатковага вайсковага кантынгенту ў Аўганістан для падтрыманьня бясьпекі на прэзыдэнцкіх выбарах у верасьні. Паводле пляну, які будзе абмяркоўвацца ў парлямэнце на наступным тыдні, колькасьць гішпанскага кантынгенту ў Аўганістане мае павялічыцца ад 137 да каля 1000 чалавек. У самым Аўганістане сёньня адбыліся сутычкі амэрыканскіх і аўганскіх урадавых сілаў з ваяўнікамі Талібану ў правінцыі Урузган у цэнтры краіны.
XS
SM
MD
LG