Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўночная Карэя працягваюць перамовы


ДЖАКАРТА. Прадстаўнікі Асацыяцыі краінаў Паўдзённа-Ўсходняй Азіі на штогадовай сустрэчы ў Джакарце выступілі сёньня з заявай, дзе выказалі падтрымку шматбаковым перамовам наконт паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. У кулюарах саміту дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сустрэўся зь міністрам замежных справаў Паўночнай Карэі Пак Нам Сунам. Паводле Паўэла, пошук выхаду з крызысу можа заняць нейкі час. Тры раўнды перамоваў з удзелам прадстаўнікоў ЗША, КНДР, Кітаю, Расеі, Паўдзённай Карэі і Японіі дагэтуль не прынесьлі ніякіх вынікаў.
XS
SM
MD
LG