Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі ўрад сфармуе старшыня сацыял-дэмакратаў Грос


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Клаўс даручыў фармаваньне новага кабінэту міністраў старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністра ўнутраных справаў у папярэднім урадзе Станіслава Гроса. Пра сваю пастанову Клаўс паведаміў пасьля сёньняшняй сустрэчы з Гросам. Сам Станіслаў Грос на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што пастараецца сфармаваць урад, які заслужыць давер чэскага грамадзтва і міжнароднай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG