Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка літоўцаў расчараваная ўваходам краіны ў Эўразьвяз


ВІЛЬНЯ. Нягледзячы на тое, што бальшыня жыхароў Літвы задаволеная прыналежнасьцю сваёй краіны да Эўрапейскага Зьвязу, існуе і немалая колькасьць расчараваных. Пра гэта сьведчаць апублікаваныя сёньня вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага кампаніяй РАЙТ. Паводле вынікаў апытаньня, 7 працэнтаў удзельнікаў зусім не расчараваныя ў прыналежнасьці Літвы да Эўразьвязу, 52 працэнты проста не расчараваныя. Вельмі расчараваных налічылася 6 працэнтаў, а трошкі расчараваных – 32 працэнты апытаных. Каля 3 працэнтаў рэспандэнтаў наагул адмовіліся адказваць на гэтае пытаньне.
XS
SM
MD
LG