Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны наведалі Курган Славы і Хатынь


Юры Дракахруст, Прага Учора Беларусь наведалі прэзідэнты Расеі і Ўкраіны Ўладзімір Пуцін і Леанід Кучма. Яны ўсклалі кветкі да кургану Славы і ў Хатыні.

Расейскі прэзыдэнт у сваёй прамове адзначыў выключную ролю, якую адыграла Беларусь у перамозе над фашызмам. “Мы ведаем велізарныя ахвяры, якія панесла Беларусь у гады вайны: менавіта тут пачалося вызваленьне нашай Радзімы”, падкрэсьліў Уладзімір Пуцін. У Хатыні ён сказаў, што гэта адзінае месца з усіх мэмарыялаў вайны, “якое нагадвае пра бессэнсоўнасьць вайны, пра яе неверагодную жорсткасьць і вялікі гераізм нашага народу”.

Леанід Кучма ў Хатыні заклікаў прынесьці клятву рабіць усё магчымае, “каб не паўтарыліся хатыні, галадаморы і канцлягеры, каб ідэалёгія фашызму і чалавеканенавісьніцтва – пад якой маскай яна б ні хавалася – не знайшла водгуку ў нашых краінах”. Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што “вялікая перамога над фашызмам, як і раней, аб’ядноўвае сэрцы, душы і памяць усіх народаў былога СССР”.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што як бы не павярнулася кола гісторыі, беларусы “заўсёды будуць стаяць за расейцаў і ўкраінцаў, за ўсіх, хто ідзе да нас зь мірам і праўдай”. Зьвяртаючыся да Леаніда Кучмы і Ўладзімера Пуціна, кіраўнік Беларусі сказаў: “Ад імя ўсяго беларускага народу я дзякую вам за тое, што вы напярэдадні 60-годьдзя вызваленьня Беларусі разам з намі, ветэранамі, героямі вайны і за тое, што вы прыехалі аддаць даніну памяці тым, хто загінуў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG