Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Мёраў затрымалі за распаўсюд улётак з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў


Браніслава Станкевіч, Віцебск У пастарунку сябра АГП Віктара Шульгу абшукалі, не паказаўшы дазволу на асабісты ператрус, ды запатрабавалі прадставіць рэгістрацыйныя дакумэнты раённай партыйнай суполкі. Міліцыянты пакінулі сабе копіі сьпісаў усіх сяброў АГП на Мёршчыне, а рэшту ўлётак з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага ды Зьмітра Завадзкага сканфіскавалі.

Цяпер, на думку спадара Шульгі, прозьвішчы партыйцаў супрацоўнікі міліцыі перададуць у райвыканкам, і ня выключана, што неўзабаве сябры АГП будуць мець праблемы на працы, асабліва з улікам цяперашняе кантрактнае сыстэмы. Што да самога Віктара Шульгі, то пратакол пра ягонае затрыманьне ўжо перададзены на разгляд раённае адміністрацыйнае камісіі. Прычым міліцыянты папярэдзілі, што будуць настойваць, каб яго пакаралі грашовым штрафам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG