Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганістану не хапае грошай на выбары


КАБУЛ Прадстаўніцтва ААН у Афганістане выказвае занепакоенасьць, што афганскаму ўраду можа не хапіць грошай на правядзеньне верасьнёўскіх выбараў. Паводле прадстаўніцтва для забесьпячэньня выбараў неабходныя тэрмінова 60 мільёнаў даляраў. Грошы паступаюць ад замежных краінаў-спонсараў, але вельмі павольна. Тым часам ужо зарэгістраваліся ў якасьці выбаршчыкаў 5 мільёнаў афганцаў, больш за палову дарослага насельніцтва краіны. Прэзідэнт Афганістану Гамід Карзай мае намер правесьці выбары ў верасьні, нягледзячы на хвалю гвалту і спробы сарваць галасаваньне.
XS
SM
MD
LG