Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэйды ізраільскіх войскаў у Іеріхо і Рафах


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія войскі пры падтрымцы танкаў сёньня ўвайшлі ў горад Іерыхо на заходнім беразе Ярдану. Арыштавана 20 палестынцаў, падазраваных у датычнасьці да тэрактаў супраць ізраіліцянаў, канфіскавана шмат зброі. Яшчэ 35 падазраваных былі арыштаваныя падчас апэрацыі ў лягеры ўцекачоў Рафах , таксама на заходнім беразе Ярдану. Падчас апэрацыі ў Рафаху былі забітыя два палестынцы, у тым ліку 9 гадовы хлопчык. Яшчэ адзін палестынец быў забіты сёньня на поўначы сэктару Газа.
XS
SM
MD
LG