Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На рынку “Ракаўскі кірмаш” старшыню грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў трымалі ў падвале і заломвалі рукі


Міхал Стэльмак, Менск У Менску 1 ліпеня быў гвалтоўна затрыманы старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка.

Інцыдэнт адбыўся на рынку “Ракаўскі кірмаш”. Кіраўнік “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка прыехаў сюды для абароны правоў прадпрымальніцы Ліліі Шымановіч. Адміністрацыя рынку пачала перасьлед удзельніцы прадпрымальніцкага страйку 17 чэрвеня, што, нагадаю, адбыўся ў падтрымку дэпутатаў-галадоўнікаў. Прадпрымальніцы было абвешчана пра спыненьне дамовы на арэнду гандлёвай плошчы. Ініцыятыва Шумчанкі вярнуць актывістцы “Пэрспэктывы” працоўнае месца была прыпыненая гвалтам. Распавядае спадарыня Шымановіч:

(Шымановіч: ) “Раптам выскокваюць людзі, скочуць на яго верхам, можна сказаць. Заломваюць рукі, б’юць нагамі й цягнуць у падвал у ахову. Гэта жудасна. Я, напрыклад, у шоку”.

Як высьветлілася, гвалтоўныя дзеяньні супраць Шумчанкі былі ўчыненыя аховай адміністрацыі рынку. Дырэктар “Ракаўскага кірмашу” Аляксандар Сінькоў лічыць, што вінаваты ў канфлікце сам лідэр “Пэрспэктывы”:

(Сінькоў: ) “Шумчанка груба сфальсыфікаваў факты. І абвінаваціў адміністрацыю прадпрыемства, якое я ўзначальваю, у многіх фактах. І замест прадпрымальнікаў, зьбіралі подпісы ў гандляроў. Як высьветлілася, зьбіралі проста так, на паперу гэтыя подпісы”.

Каля гадзіны спадара Шумчанку ахова рынку трымала ў падвале. Заклікі мясцовых гандляроў вызваліць яго адміністрацыя рынку праігнаравала. На волю прадпрымальніцкі лідэр быў выпушчаны толькі пасьля зьяўленьня міліцыянта. Вось як пракамэнтаваў інцыдэнт сам спадар Шумчанка:

(Шумчанка: ) “Калі ахова заломвае рукі па палітычных матывах, тым больш учора быў у яго дэпутат Фралоў, то гэта характарызуе нашу краіну. Таму што гэта надзвычайны выпадак”.
XS
SM
MD
LG