Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над Садамам Хусэйнам


БАГДАД Сёньня Ў Іраку перад судом паустаў былы дыктатар Садам Хусэйн. Яму былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў ваеных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці паводле 7 пунктаў. Ён абвінавачваецца ў забойстве рэлігійных дзеячоў у 1974 годзе, атручваньні газам курдскіх паўстанцам у 1988 годзе, забойствах палімтычных апанэнтаў на працягу 30 гадоў і нарэшце – ўва ўварваньні ірацкіх войскаў у Кувэйт ў 1990 годзе. Хусэйн адмовіўся падпісаць прад’яўленыя яму абвінавачваньні. Наконт апошняга абвінавачваньня ён заявіў:

Абвінавачваньне нумар сем палягае ў тым, што Садам Хусэйн быў прэзідэнтам Іраку і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і гэтыя сілы ўвайшлі ў Кувэйт. Адсюль вынікае, што гэта было зроблена афіцыйным шляхам. І ці прымальна, што абвінавачваньні вылучауцца супраць дзеяньняў, яекія былі зробленыя афіцыйным шляхам, і што суд адбываецца без захаваньня гарантыяў, прадугледжаных Канстытуцыяй і закоенамі, у тым ліку і тымі, у адпаведнасьці зь якімі вы вядзеце дасьледваньне?

Былы кіраўнік Іраку заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе прэзідэнтам краіны. Учора Садам Хусэйн і 11 ягоных бліжэйшых паплечнікаў былі перададзеныя пад юрысдыкцыю ірацкіх уладаў, але ахоўваюць вязьняў па-ранейшаму амэрыканскія вайскоўцы. Сёньня 11-ці паплечнікам былога дыктатара таксама былі прад’яўленывя абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG