Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садаму Хусэйну прад''яўленыя абвінавачваньні


БАГДАД Сёньня Ў Іраку перад судом устаў былы дыктатар Садам Хусэйн. Яму былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў ваеных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці паводле 7 пунктаў. Хусэйн кіраваў Іракам больш за 20 гадоў. Мейсца, дзе адбывалася судовае пасяджэньне, трымаецца ў сакрэце. Паведамляецца, што Хусэйн адмовіўся падпісаць прад’яўленыя яму абвінавачваньні, ён назваў судовы працэс над ім “тэатрам” і заявіў, што сапраўдны злачынца – прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Учора Садам Хусэйн і 11 ягоных бліжэйшых паплечнікаў былі перададзеныя пад юрысдыкцыю ірацкіх уладаў, але ахоўваюць вязьняў па-ранейшаму амэрыканскія вайскоўцы. Сёньня ў Багдадзе пры выбуху бомбы быў паранены чыноўнік міністэрства фінансаў, два чалавекі , якія суправаджалі чыноўніка, былі забітыя. У Фалуджы амэрыканская авіяцыя нанесла ўдар па меркаванай базе ярданскага тэрарыста, лідэра ірацкай філіі Аль Каеды Абу Масаба Аз Заркаўі. Забітыя прынамсі 4 чалавекі. Сёньня каля гораду Масул у выніку выбуху міны загінуў адзін салдат кааліцыі і двое былі параненыя.. Сёньня ў ірацкай сталіцы адбылася цырымоніі адкрыцьця амэрыканскага пасольства, учора былі адноўленыя дыпаляматычныя адносіны паміж Вашынгтонам і Багдадам. Амэрыканскае пасольства ў Іраку ўзначаліў былы прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ. Сёньня ж у Вашынгтоне адкрылася ірацкае пасольства.
XS
SM
MD
LG