Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адмовіла расейскаму бізнэсоўцу Барысаву ў відзе на жыхарства


ВІЛЬНЯ. Разгледзеўшы паўторна просьбу расейскага грамадзяніна Юрыя Барысава выдаць яму від на жыхарства ў Літве, Дэпартамэнт міграцыі Літвы адказаў на яе адмовай. Дэпартамэнт лічыць Барысава асобай, якая ўяўляе сабою пагрозу бясьпецы Літоўскай дзяржавы, і зьбіраецца патрабаваць праз суд высылкі яго з тэрыторыі Літвы. Юры Барысаў быў галоўным выбарчым спонсарам былога прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса і цэнтральнай фігурай у скандале, які прывёў да імпічмэнту прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG