Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве на зьмену бэльгійскім F-16 прыляцелі дацкія зьнішчальнікі


ШАЎЛЯЙ. Заўтра на вайскова-паветранай базе ў Зокняй адбудзецца цырымонія зьмены вайсковай місіі НАТО, якая ахоўвае паветраную прастору над трыма балтыйскімі краінамі. На зьмену бэльгійскай місіі на паветраную варту заступяць пяць дацкіх самалётаў-зьнішчальнікаў Ф-16, 6 лётчыкаў і 60 чалавек абслуговага пэрсаналу. Праз тры месяцы датчанаў заменяць прадстаўнікі брытанскіх каралеўскіх паветраных сілаў. Натаўскія сілы хуткага рэагаваньня дысьлякаваныя ў Літве ад канца сакавіка.
XS
SM
MD
LG