Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія гатовая рыхтаваць ірацкіх танкістаў


ПРАГА. У наступным годзе чэскія вайскоўцы маглі б забясьпечыць на сваёй тэрыторыі падрыхтоўку роты (каля 120 чалавек) ірацкіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў пасьля вяртаньня з саміту НАТО ў Стамбуле міністар абароны Чэхіі Міраслаў Костэлка. Паводле міністра, Чэхія магла б запрапанаваць падрыхтоўку мэханізаванай або танкавай роты або аддзелу супрацьхімічнай абароны. Цяпер чэскія вайскоўцы на поўдні Іраку дапамагаюць у падрыхтоўцы мясцовых паліцыянтаў, аднак да канца гэтага году яны зьбіраюцца вярнуцца на бацькаўшчыну. У наступным годзе ў Іраку застануцца толькі шасьцёра чэскіх мэдыкаў, якія ўваходзяць у групы хірургаў брытанскага вайсковага шпіталя.
XS
SM
MD
LG