Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найвышэйшы суд Ізраілю пастанавіў унесьці папраўкі ў плян будаўніцтва абароннага муру


ЕРУСАЛІМ. Найвышэйшы суд Ізраілю пастанавіў унесьці папраўкі ў плян будаўніцтва абароннага муру, які адгародзіць Ізраіль ад Палестынскай аўтаноміі. Пастанова суду сталася адказам на патрабаваньні праваабарончых арганізацыяў і жыхароў прылеглай тэрыторыі, паводле якіх цяперашні плян сур’ёзна парушае свабоду перамяшчэньня палестынцаў Заходняга Берагу Ярдану. Гэтая пастанова затрымае пляны пабудовы муру, які ізраільскія ўлады ствараюць дзеля абароны ад палестынскіх нападаў. Тым часам сёньня ў паласе Газы падчас вайсковай апэрацыі быў забіты палестынскі падлетак, які кідаўся камянямі ў ізраільскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG