Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новаабраны прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што Сэрбія мусіць прыкласьці намаганьні для вышуку асобаў, падазраваных у ваенных злачынствах


БЯЛГРАД. Новаабраны прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што Сэрбія мусіць прыкласьці намаганьні для вышуку асобаў, падазраваных у ваенных злачынствах, і перадачы іх Гаагскаму трыбуналу. Тадзіч таксама зазначыў, што былы генэрал Ратка Младзіч мусіць паўстаць перад судом у сувязі з забойствам тысячаў мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Галоўны пракурор Гаагскага трыбуналу Карла дэль Понтэ часта заяўляла, што Младзіч хаваецца ў Сэрбіі, што сэрбскія ўлады неаднаразова адпрэчвалі.
XS
SM
MD
LG