Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выдзеліў 700 тысячаў даляраў на стварэньне першай сумеснай беларуска-нямецкай навуковай лябараторыі


Менск. Эўразьвяз выдзеліў 700 тысячаў даляраў на стварэньне першай беларуска-нямецкай навуковай лябараторыі. Яна адкрылася сёньня ў Інстытуце фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мэта новага навуковага цэнтру – вывучэньне лазэрных крыніцаў выпраменьваньня новага пакаленьня. Дырэктар інстытуту акадэмік Казак паведаміў, што ў сьвеце толькі 5-6 навуковых цэнтраў займаюцца гэткімі дасьледаваньнямі. Паводле яго, праект мае ня толькі тэарэтычна навуковае значэньне. Мікалай Казак мяркуе, што ўжо праз 5 гадоў беларуска-нямецкая лябараторыя аптычнай дыягностыкі пачне самаакупацца.
XS
SM
MD
LG