Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП заклікае да збліжэньня з Эўрапейскім Зьвязам


Менск. Аб’яднаная Грамадзянская партыя заклікае да кансалідацыі ўсіх праэўрапейскіх сілаў Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня намесьнік старшыні партыі Яраслаў Раманчук. Ён падкрэсьліў, што калі Беларусь блізкім часам ня зробіць сур’ёзных крокаў па збліжэньні з Эўразьвязам, то патрапіць у так званы “разлом”. Раманчук нагадаў, што паводле артыкулу 49 праекту эўрапейскай Канстытуцыі Беларусь як дзяржава, што знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Эўропы, можа прэтэндаваць на ўступленьне ў Эўразьвяз. Палітык адзначыў, што ў найбліжэйшы час Эўразьвяз павінен адкрыць у Беларусі пасольства ці прадстаўніцтва. “Дзіўна, што гэта ня зроблена дагэтуль: на Нэпал і Багамы грошы знайшліся, а на Беларусь – не”, – сказаў Яраслаў Раманчук.
XS
SM
MD
LG