Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ніхто вам ня піша і не тэлефануе, бо калі я званю, то ўвесь час лінія вольная”


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

“Гаспадары Аляксандар Лукашук, Валянцін Жданко і іншыя дзеячы! Ці ня час пакінуць нашую Беларусь і наш народ у спакоі? Беларусь – вам не радзіма! Вырашайце свае справы ў Чэхіі, а ў Беларусі мы вырашым усё самі. Усё ж беларускае для вас лухта, што і нецярпіма. Любая вашая інфармацыя са зьдзекам і нянавісьцю да нашай краіны. Вось прыклады.

Галіне Жарко не падабаюцца зубы ў беларусаў і іхныя ўсьмешкі; у пасёлку пабялілі бардзюры, паставілі новае агароджа – таксама не такі парадак, як вам хочацца; трансьліруюць футбол – таксама дрэнна, расходы (як быццам бы, вы працуеце за “дзякуй” на ЗША); адкрылі помнік загінуўшым пагранічнікам – зноў не на тым месцы, дзе вам хочацца; у Гомелі адкрылі мэдычны цэнтар – зноў не дагадзілі вам, там шмат наведвальнікаў. Цяпер новая бяда: у нас газэта “Советская Белоруссия” будзе каляровая – зноў дрэнна, расходуюцца грошы, пры чым ніводнага даляра не дала апазыцыя.

Пытаюся. Што вам тут трэба? Што вы лезеце ў чужы гарод са сваімі парадкамі? Навошта лезуць усялякія камісіі і назіральнікі? Апазыцыю, якая рвецца да ўлады, каб дагадзіць ЗША, якая нічога не зрабіла для свайго народу акрамя шкоды, народ да ўлады не прапусьціць”.

***

“Паважаны званок! Ніхто вас ня чуе, ніхто вам ня піша і не тэлефануе. Калі я званю, то ўвесь час лінія вольная, то бок хвалёныя тэлефанаваньні й пісьма ў сваёй большасьці сфабрыкаваныя вашымі карэспандэнтамі, гэта зразумела па голасе, альбо па заказе за даляры.

А Ягору Маёрчыку…Хай едзе ня ў Новы Пагост да гэтых бабулек, але хай наведае, напрыклад, цяпліцу ў Менску ці ў Берасьці Бярозаўку, дзе мора трох– і чатырохпавярховых асабнякоў няшчасных бедных беларусаў, такіх як бедны Шушкевіч, якому дадалі пэнсію 4 рубля, і яму няма на што купіць хлеба, а за мяжу езьдзіць рэгулярна. Запытваю, за якія грошы?”

***

“Хачу найперш сказаць аб пэнсіянэрах і аб тых няшчасных сем’ях, якія жывуць ніжэй за мінімальную рысу жыцьцёвага ўзроўню, а мінімальная – гэта толькі адзін дзень пражыць магчыма. Мы ўсё спадзяваліся, што нешта будзе і неяк падтрымлівалі Лукашэнку. Не! Больш не выберам мы яго і тых, на каго ён стаўку робіць!”
XS
SM
MD
LG