Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговы абстрэл ізраільскага гораду Сдэрот


ЕРУСАЛІМ Сёньня ізраільскія танкі ўвайшлі ў паўночную частку сэктару Газа. Мэта рэйду – прадухіліць ракетныя абстрэлы Ізраілю, якія палестынскія экстрэмісты вядуць з памежных населеных пунктаў. Учора ізраільскія гелікоптэры абстралялі горад Газа, разбураныя будынкі рэдакцыяў газэтаў, зьвязаных з радыкальным рухам “Хамас”. Гэты авіяўдар стаў адказам на ракетны абстрэл гораду Сдэрот, у выніку якога загінулі два ізраіліцяніна. Сёньня палестынцы ізноў абстралялі з мінамётаў Сдэрот. Ахвяраў няма. Абстрэл адбыўся падчас візіту ў горад прэмьер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона.
XS
SM
MD
LG