Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж. Буш за ўступленьне Турэччыны ў Эўразьвяз


СТАМБУЛ Выступаючы сёньня ў Стамбульскім унівэрсітэце прэзідэнт ЗША Джордж Буш паўтарыў, што Турэччына павінна стаць сябрам Эўразьвязу. Ён сказаў:

"Амэрыка ўпэўненая, што як эўрапэйская дзяржава, Турэччына належыць Эўразьвязу. Вашае сяброўства ў Эўразьвязе стала б істотным прагрэсам у адносінах паміж мусульманскім сьветам і Захадам, бо вы належыце да абодвух".

Учора прэзідэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што прэзідэнт ЗША ня мусіць камэнтаваць перамовы пра ўступленьне Турэччыны ў Эўразьвяз, бо гэта не яго, Буша, справа. У сьнежні сёлета Эўразьвяз будзе прымаць рашэньне цім адпавядае Турэччына крытэрам сяброўства ў аб’яднанай Эўропе.
XS
SM
MD
LG