Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра Хусэйн будзе перададзены ірацкім ўладам


БАГДАД Прэмьер-міністар Іраку Іяд Алаўі паведаміў, што былы дыктатар Садам Хусэйн і яшчэ 11 высокапастаўленых прадстаўнікоў былога рэжыму заўтра будуць пераведзеныя ў ірацкую турму, хаця і застануцца пад аховай амэрыканскіх вайскоўцаў. Кіраўнік ірацкага ўраду паведаміў, што сьледства ў справе былога кіраўніка краіны пачнецца праз некалькі дзён, аднак судовы працэс адбудзецца не раней як праз некалькі месяцаў. Іяд Алаўі заявіў:

"Мы запэўніваем, што гэта будзе справядлівае судовае разбіральніцтва, у адрозьненьні ад тых, якія Садам ўжываў да сваіх ворагаў, да іракцаў".

Сёньня ў Багдадзе ў выніку выбуху міны 3 амэрыканскія салдаты загінулі і двое былі параненыя. Сёньня ў Іраку былі вызваленыя 3 турэцкія закладнікі. Іх захапіла грапа, кіраваная ярданскім тэрарыстам Абу Мусабам аз-Заркаўі. Тэрарысты пагражалі забіць закладнікаў, калі турэцкія фірмы не адмовяцца ад працы ў Іраку, але закладнікі былі вызваленыя бяз выкананьня гэтай умовы. Учора іншая тэрарыстычная ірыцкая групоўка паведаміла пра забойства захопленага амэрыканскага вайскоўца. Ён быў захоплены ў прымесьцях Багдаду ў красавіку сёлета.
XS
SM
MD
LG