Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле завершыўся саміт НАТА


СТАМБУЛ У турэцкай сталіцы сёньня завершыўся дзьвюхдзёны саміт НАТА. Яго ўдзельнікі заклікалі Расею выканаць яе міжнародныя абавязкі і вывесьці свае войскі з Грузіі і Малдовы. 5 гадоў таму Масква абавязалася зрабіць гэта да 2002 году, але працэс вываду быў прыпынены. Кіраўнікі краінаў НАТА задаволілі просьбу пераходнага ўраду Іраку дапамагчы ў падрыхтоўцы ірацкіх сілаў бясьпекі. Вырашана таксама накіраваць дадатковы вайсковы кантынгэнт у Афганістан, колькасьць натаўскіх міратворцаў у гэтай краіне будзе павялічаная з 6 да 10 тысячаў салдатаў.
XS
SM
MD
LG