Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інспэктары МАГАТЭ наведаюць комплекс "Лавізан" у Іране


ТЭГЕРАН. Сёньня, як мяркуецца, адбудуцца новыя інспэкцыі іранскіх ядзерных аб’ектаў экспэртамі МАГАТЭ. Яны наведаюць гэтак званы комплека “Лавізан”, дзе, паводле абвіначаньняў з боку Злучаных Штатаў, праводзіліся распрацоўкі ядзернай зброі. Кіраўнік МАГАТЭ Махамад Аль-Барадэй паведаміў, што экспэрты атамнага агенцтва атрымалі доступ да гэтага аб’екту ды ўзялі ўзоры глебы, вады й паветры, каб праверыць іх на наяўнасьць радыёактыўных матар’ялаў. Сёньня ў Маскве адбудзецца сутрэча Аль-Барадэя з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Мяркуецца, што перамовы будуць засяроджаныя на ролі Расеі ў глябальных працэсах барацьбы з распаўсюдам зброі масавага зьнішчэньня, а таксама на ядзерных праграмах Ірану й Паўночнай Карэі. Аль-Барадэй сказаў, што МАГАТЭ падтрымлівае пляны пабудаваць у Сібіры першае глябальнае сховішча ядзерных адкідаў.
XS
SM
MD
LG