Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу чакаюць адказу Хасэ Мануэля Баросы на прапанову заняць пасаду прэзыдэнта Эўракамісіі.


БРУСЭЛЬ. Мяркуецца, што сёньня прэм’ер-міністар Партугаліі Хасэ Мануэль Бароса абвесьціць сваё рашэньне, ці згодны ён прыняць прапанову заняць пасаду прэзыдэнта Эўракамісіі. Калі Бароса пагадзіцца стаць пераемнікам Рамана Продзі, сёньня ж адбудзецца саміт лідараў Эўразьвязу, якія афіцыйна ўхваляць кандыдатуру Хасэ Мануэля Баросы. Таксама, як чакаецца, будзе ўхваленая кандыдатура Хавьера Саляны на пасаду кіраўніка камісіі замежных справаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG