Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адамкус: "Літва выбрала Захад"


ВІЛЬНЯ. Абраны напярэдадні прэзыдэнтам Літвы Валдас Адамкус заявіў, што ўчорашняе галасаваньне стала выбарам паміж Усходам і Захадам, пры гэтым бальшыня жыхароў Літвы выбрала Захад. Паводле папярэдніх зьвестак, за Адамкуса выказаліся звыш 51 працэнта выбарнікаў, што ўзялі ўдзел у галасаваньні. Суперніца Адамкуса ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў – Казімера Прунскене – набрала каля 47 працэнтаў галасоў. Інаўгурацыя новага прэзыдэнта прызначаная на 12 ліпеня.
XS
SM
MD
LG