Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 28 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 28 чэрвеня.

“Сын Беларуса”, 1924 год. Пра наступствы падзелу тэрыторыі Беларусі:

“…той дух, якім прапітваюць нашу моладзь у польскай школе на Захадзе, запраўды рэзка пярэчыць усяму таму, што ідэалізуецца на Ўсходзе. І гэта зьяўляецца для нас вялізарнай пагрозай, што сыны нашага народу, вырасшыя паабапал гранічнае мяжы, стаўшыся сталымі людзьмі, ня будуць разумець адны адных, што фізычны падзел Беларусі правядзе мяжу і між душамі нашымі. Гэтая пагроза шмат страшней, чым самы толькі палітычны падзел нашае Бацькаўшчыны”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“15 траўня 1943 году пачаўся пасажырскі рух трамваеў з пасажырскай чыгуначнай станцыі Менск да былое выстаўкі. Цяпер у гарадзкой трамвайнай гаспадарцы працуе каля 100 чалавек. Трамвайны парк складаецца з 14 прыдатных для эксплёатацыі вагонаў… Новая траса мае 2,5 км., пачынаецца яна ад пасажырскай станцыі і канчаецца таварнай. 21 чэрвеня, напярэдадні гістарычнай даты пачатку вызвольнае вайны, а 9 гадзіне раніцы адбылося ўрачыстае адчыненьне пасажырскага руху на новай трасе”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. Рыгор Кісель пра вынікі першага туру галасаваньня на выбарах прэзыдэнта:

“Атачэньне Кебіча шукае прычыны, шукае крайніх, у ролі якіх безумоўна апынуцца найбольш адданыя халуі, у тым ліку і ў сродках масавай інфармацыі. Але халуі ва ўсе часы тым і добрыя, што безадмоўна выконваюць найбольш брудную працу і без пратэстаў падстаўляюць зад пад бізун барына. Вяшчуны з урадавых газэтаў, імкнучыся дагадзіць куратару, самі трапілі, мякка кажучы, у гной”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG