Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША датэрмінова перадалі Іраку сувэрэнітэт


БАГДАД. Кааліцыя на чале з ЗША перадала сувэрэнітэт часоваму ўраду Іраку на два дні раней за наплянаваную дату. Пол Брэмэр, прызначаны ўрадам ЗША адміністратар краіны, перадаў паўнамоцтвы часоваму прэм’ер-міністру Аяду Аляві падчас цырымоніі ў зялёнай зоне Багдаду, якая адбылася пад пільнай узброенай аховай.

Аляві назваў гэты дзень гістарычным. Ён выказаў упэўненасьць, што ягоны ўрад будзе здольны кантраляваць бясьпеку ў Іраку.

Сёньня ў Стамбуле, перад самым пачаткам саміту краінаў НАТА, часовы міністар замежных спраў Іраку Хашыяр Зэбары зрабіў падобную заяву: “Цяпер кантроль за нашай краінай і забесьпячэньне міру будзе нашай справай, і гэта будзе выпрабаваньнем, ці здолеем мы прыняць гэты выклік і адказаць на яго. Гэта нашая краіна, нашая будучыня, і ёсьць многа іракцаў, якія прымуць гэты выклік”.

Першапачаткова перадача паўнамоцтваў была наплянаваная на сераду, 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG