Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узброеныя групоўкі ў Іраку пагражаюць забойствамі новых закладнікаў


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы пацьвердзілі, што месца знаходжаньня аднаго марака - 31-гадовага амэрыканца ліванскага паходжаньня Васэфа Алі Хасуна застаецца невядомым, але заявілі, што пакуль нельга дакладна сказаць, ці трымаюць яго ў закладніках. Гэтая заява прагучала пасьля таго, як арабскі тэлеканал "Аль-Джазіра" перадаў відэазапіс, на якім узброеныя людзі ўтрымліваюць мужчыну ў ваенным адзеньні. Яго называюць мараком Васэфам Алі Хасунам. Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў месца знаходжаньня гэтага марака застаецца невядомым з 21 чэрвеня. Узброеныя людзі пагражаюць адрубіць яму галаву, калі амэрыканскія вайскоўцы не вызваляць усіх вязьняў у Іраку. Раней тэлеканал "Аль-Арабія" перадаў відэазапіс звароту іншай групоўкі, яая пагражае адрубіць галаву пакістанскаму кіроўцу, які працаваў у Іраку, калі ня будуць вызваленыя ўсе вязьні.
XS
SM
MD
LG