Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак і Аўганістан - асноўныя пытаньні на парадку дня саміту НАТО


ІСТАНБУЛ. Сёньня на саміце НАТО, што адбываецца ў Турэччыне, будуць абмеркаваныя мерапрыемствы, якія трэба правесьці краінам-сябрам альянсу, каб забяспечыць стабільнасьць у Іраку ды Аўганістане. Мяркуецца, што лідары 26 дзяржаваў-сябраў НАТО падтрымаюць просьбу пераходнага ўраду Іраку падрыхтаваць сілы бяспекі краіны. Канкрэтныя дэталі гэтай падрыхтоўкі пакуль ня былі апублікаваныя. Плянуецца, што ўдзельнікі саміту таксама падтрымаюць пашырэньне міратворчых апэрацыяў НАТО ў паўночным Аўганістане напярэдадні маючых адбыцца ў верасьні агульных выбараў. Таксама, як мяркуецца, лідары краінаў-сябраў НАТО абвесьцяць аб завяршэньні напрыканцы 2004 году міратворчай місіі ў Босьніі. Эўразьвяз пагадзіўся ўзяць на сябе адказнасьць за будучыню гэтай місіі.
XS
SM
MD
LG