Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірляндыя прапануе замест Продзі прэм’ер-міністра Партугаліі


ДУБЛІН. Ірляндыя, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, мае намер высунуць на пасаду кіраўніка Эўракамісіі прэм’ер-міністра Партугаліі Хасэ Мануэля Дурао Бароса. Аб гэтым паведаміў кіраўнік ураду Ірляндыі Бэрты Эгэрн, дадаўшы, што кандыдатуру Бароса падтрымвае большасьць лідэраў Эўразьвязу. Пытаньне павінна быць вырашана 29 чэрвеня на сустрэчы лідэраў Эўразьвязу ў Брусэлі. Цяперашні старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі завяршае працу на гэтай пасадзе 31-га кастрычніка.
XS
SM
MD
LG