Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы забілі 2 жанчын, якія займаліся падрыхтоўкай выбараў


КАБУЛ. У Аўганістане прыхільнікі руху “Талібан” узялі на сябе адказнасьць за сёньняшні напад на групу жанчын, якія рэгіструюць выбаршчыкаў напярэдадні прызначаных на восень выбараў. Былі забіты дзьве жанчыны. У выніку выбуху бомбы ў горадзе Джалалабад тры жанчыны і дзіця былі сур’ёзна параненыя, і яшчэ дзевяць жанчынаў параненыя. Талібы заявілі, што гэта папярэджаньне ўсім, хто займаецца падрыхтоўкай выбараў. Прыхільнікі скінутага руху узялі на сябе таксама адказнасьць за забойства двух амэрыканскіх вайскоўцаў у правінцыі Кунар у чацьвер..
XS
SM
MD
LG