Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне прымаюцца надзвычайныя меры бясьпекі напярэдадні саміту НАТО


ДУБЛІН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты хацелі бы, каб Турэччына стала сябрам Эўразьвязу. Паводле Буша, Турэччына ўдала спалучае эўрапейскае аблічча з ісламскімі традыцыямі. Як толькі Турэччына выканае ўсе ўмовы, неабходныя для сяброўства ў Эўразьвязе, трэба пачынаць перамовы аб яе далучэньні да зьвязу. Гэтак заявіў Джордж Буш на саміце ЗША-Эўразьвяз у Дубліне. У Турэччыне прымаюцца надзвычайныя меры бясьпекі напярэдадні саміту НАТО, які распачнецца ў панядзелак. Узброеныя паліцыянты на катэрах патрулююць Басфорскую пратоку. У Анкары, куды сёньня з Дубліну прыязджае Джордж Буш, раён вакол гатэлю, дзе спыніцца прэзыдэнт, цалкам ачэплены. Напярэдадні саміту амэрыканскі лідэр сустрэнецца з лідэрамі Турэччыны. Візыту Буша папярэднічаў шэраг пратэстаў. У Анкары і Стамбуле ў выніку выбуху бомбаў былі паранены 3 чалавекі, і забіты чатыры чалавекі. Яшчэ некалькі бомбаў ўдалося загадзя нэйтралізаваць. Затрыманы дзесяткі чалавек.
XS
SM
MD
LG