Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Мірны выйшаў у другі раўнд Уімблдону ў парным разрадзе


Беларус Макс Мірны у пары з індусам Махэшам Бхупаці пасьпяхова пачалі выступ на Ўімблдонскім тэнісным турніры ў парным разрадзе. У першым раўндзе яны ў двух сэтах (6:3, 6:4) перамаглі пару Хішам Аразі (Марока) і Джошуа Ігл (Аўстралія). Тым часам, у першым раўндзе адзіночнага разраду Макс Мірны атрымаў паразу ад амэрыканца Жана-Мішэля Гамбіла (3:6, 5:7, 4:6) і выбыў з далейшай барацьбы.
XS
SM
MD
LG