Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Іраку зноў гінуць людзі


БАГДАД. Праз дзень пасьля таго, як прыблізна 100 чалавек былі забітыя і некалькі сотняў параненыя ў пяці ірацкіх гарадах у выніку скаардынаваных тэрарыстычных нападаў, сёньня зноў паведамляецца аб выпадках гвалту ў Багдадзе і Фалуджы. Адна міна выбухнула пры дарозе ў Багдадзе, параніўшы некалькі ірацкіх паліцыянтаў. У Фалуджы два чалавекі былі забітыя і сямёра параненыя падчас спарадычных перастрэлак паміж амэрыканскімі сіламі і паўстанцамі. Тры паліцыянты былі забітыя і яшчэ адзін паранены пры нападзе на аддзел паліцыі каля гораду Бакуба. Адказнасьць за ўчорашнія напады ўскладаецца на групу пад камандаваньнем Абу Мусаба Аль-Заркаўі – ярданскага баевіка, што падазраецца ў сувязях з Аль-Каедай.
XS
SM
MD
LG