Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовах аб ядзернай праграме КНДР - прагрэс


ПЭКІН. На шматбаковых перамовах у Пэкіне ў справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі дасягнутыя першыя вынікі. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Кітаю Чжан Ці Юэ паведаміў:

(Чжан Ці Юэ: ) “Дыскусіі былі шчырыя і плённыя. Усе ўдзельнікі віталі першы крок на шляху вырашэньня праблемы – гэта значыць хутчэйшага замарожваньня ядзернай праграмы Паўночнай Карэі і каардынацыі далейшых дзеяньняў. Гэта – самы важны палітычны кансэнсус, дасягнуты на перамовах”. 062542

Сказаў прадстаўнік МЗС Кітаю. Чарговы раўнд перамоваў з удзелам прадстаўнікоў абедзьвюх карэйскіх дзяржаваў, а таксама Кітаю, ЗША, Расеі і Японіі, павінен завершыцца ў суботу.
XS
SM
MD
LG