Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО пашырыць сваю прысутнасьць у Афганістане


КАБУЛ. Камандуючы сіламі НАТО ў Афганістане зявіў сёньня, што ён упэўнены ў плянах альянсу пашырыць стабілізацыйыя сілы ў Афганістане перад выбарамі. Амэрыканскі генэрал Джэймс Джонс сказаў, што ёсьць пляны пашырэньня дзеяньня кантынгенту колькасьцю шэсьць з паловай тысяч чалавек за межы Кабулу, прынамсі ў пяць іншых рэгіёнаў. Лідэр Афганістану Хамід Карзай заклікаў НАТО неадкладна накіраваць у яго краіну дадатковыя войскі, каб гарантаваць бясьпеку перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў, заплянаваных на верасень. Дагэтуль з аналягічным заклікам да кіраўніцтва Паўночна-Атлянтычнага альянсу зьвярнулася міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch
XS
SM
MD
LG