Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш возьме ўдзел у саміце Эўразьвязу ў Ірляндыі


ДУБЛІН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыбыў сёньня ў Ірляндыю па дарозе на саміт НАТО ў Турэччыне. У Ірляндыі Джордж Буш возьме ўдзел у чатырохгадзіннай сустрэчы Эўрапейскага Зьвязу на вышэйшым узроўні, якая пройдзе ў адным з замкаў на заходнім узьбярэжжы Ірляндыі. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі сустрэчы будзе сытуацыя ў Іраку. Больш за 6 тысяч паліцыянтаў і вайскоўцаў дапільноўваюць бясьпеку Буша і лідэраў Эўразьвязу, паколькі дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку заплянаваныя па ўсёй кріане. Прадстаўнікі паліцыі заявілі, што галоўны марш пратэсту пройдзе на адлегласьці ня менш за кілямэтар ад месца сустрэчы на вышэйшым узроўні. У Інтэрвію тэлевізіі Ірляндыі Буш абараняў амэрыканскае ўмяшаньне ў Іраку.

(Буш: ) “Мы – дабрачынная краіна. Мы – моцная краіна. Мы абараняем сябе, але мы дапамагаем людзям”.

Чакаецца што тэма Іраку будзе галоўнай і на саміце НАТО ў Турэччыне.
XS
SM
MD
LG